11.12.2014

Рыгор Барадулін "Бацьку"

Не выйшаў ты і ў гэты раз
Мяне спаткаць, паднесці рэчы...
Ля весніц, толькі зноў твой вяз
Крануў галінамі за плечы.

Ты мне не падасі рукі.
Глядзіш удаль з-пад шкла партрэта...
Ці бачыш, вырас сын які?
Скажы хоць слова для прывета.

03.09.2014

Рыгор Барадулін "Трэба дома бываць часцей"

Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем,
Каб душою не ачарсцвець,
Каб не страцiць святое штосьцi.

Не забыць, як падвялы аер
На памытай падлозе пахне,
Як у студню цыбаты асвер
Запускае руку да пахi.

05.06.2014

Песня, што дала назву блогу



NRM - Простыя словы 
Простыя словы, простыя рэчы:
Хлеб на стале, полымя ў печы.
Гэта так проста, гэта так добра,
Як з галавою залезці пад коўдру.

Простыя словы, 
Простыя рэчы,
Простыя словы, 
Простыя рэчы.

01.06.2014

Вітаю!

Шаноўныя чытачы!
Вітаю вас на старонках майго новага блога. Тут будуць выкладвацца матэрыялы для ўрокаў беларускай мовы і літаратуры, а таксама хатнія заданні для вучняў. Спадзяюся, што праца атрымаецца плённай.