05.06.2014

Песня, што дала назву блогу



NRM - Простыя словы 
Простыя словы, простыя рэчы:
Хлеб на стале, полымя ў печы.
Гэта так проста, гэта так добра,
Як з галавою залезці пад коўдру.

Простыя словы, 
Простыя рэчы,
Простыя словы, 
Простыя рэчы.


Прыцемкам сінім зімовай парою
Ў доме бацькоўскім усё так знаёма.
Ёсць чым сагрэцца, ёсць дзе схавацца
Ў доме бацькоўскім, у матчынай хаце.

Простыя словы, 
Простыя рэчы,
Простыя словы, 
Простыя рэчы.

Усё так надзейна, усё так грунтоўна,
Што тут дадаць – хiба, что нічога.
Можна жыць далей, дзень прыйдзе новы.
Дабранач, паненкі! Дабранач панове!

Простыя словы, 
Простыя рэчы,
Простыя словы, 
Простыя рэчы.

Комментариев нет:

Отправить комментарий