Показаны сообщения с ярлыком Барадулін. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Барадулін. Показать все сообщения

11.12.2014

Рыгор Барадулін "Бацьку"

Не выйшаў ты і ў гэты раз
Мяне спаткаць, паднесці рэчы...
Ля весніц, толькі зноў твой вяз
Крануў галінамі за плечы.

Ты мне не падасі рукі.
Глядзіш удаль з-пад шкла партрэта...
Ці бачыш, вырас сын які?
Скажы хоць слова для прывета.

03.09.2014

Рыгор Барадулін "Трэба дома бываць часцей"

Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем,
Каб душою не ачарсцвець,
Каб не страцiць святое штосьцi.

Не забыць, як падвялы аер
На памытай падлозе пахне,
Як у студню цыбаты асвер
Запускае руку да пахi.